Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: міліцыянты вярнулі Партыі БНФ “Наш выбар”


Радыё Свабода 15 сакавіка супрацоўнікі Берасьцейскага аддзелу ўнутраных справаў на транспарце вярнулі сябрам Партыі БНФ 318 асобнікаў інфармацыйнага бюлетэню “Наш выбар".

Бюлетэнь быў канфіскаваны амаль тры тыдні таму ў дэлегатаў абласной канфэрэнцыі Партыі БНФ, калі яны вярталіся да хаты цягніком. Міліцыянты тады патлумачылі, што ім неабходна высьветліць, на якіх падставах надрукаваны гэты бюлетэнь.

Сёньня рэдактара выданьня Рыгора Бакіевіча міліцыянты запрасілі прыехаць на чыгуначны вакзал, дзе абвясьцілі, што парушэньняў заканадаўства ня знойдзена і ён можа забраць усе асобнікі бюлетэню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG