Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнтары асудзілі арышты В.Вячоркі і В.Сіўчыка


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У заяве, якую ад імя Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю падпісаў старшыня дэлегацыі дэпутат Богдан Кліх, утрымліваецца рашучы пратэст супраць арышту лідэра БНФ Вінцука Вячоркі і апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка.

“Я занепакоены тым, што гэтыя падзеі адбываюцца напярэдадні сьвяткаваньня ўгодкаў заснаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка, а таксама тым, што пагаршэньне сытуацыі з дэмакратыяй у Беларусі разыходзіцца з апошнімі заявамі беларускіх уладаў і, на жаль, не дазваляе палепшыць дачыненьні паміж Эўразьвязам і Беларусьсю”, - гаворыцца ў заяве.

Дэпутат Богдан Кліх ад імя дэлегацыі падкрэсьлівае, што вызваленьне палітвязьняў гэта адна з асноўных умоваў для аднаўленьня дачыненьняў паміж Менскам і Брусэлем у межах эўрапейскай палітыкі суседзтва.

“Таму гэта ад ураду спадара Лукашэнкі залежыць: ці зрабіць канкрэтныя крокі і абраць у рэшце рэшт дэмакратычны шлях, ці застацца апошняй дыктатурай на кантэнэнце“, - гаворыцца ў заяве дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю.

Гл. таксама

• Сіўчыка і Вячорку будуць судзіць 23 сакавіка
XS
SM
MD
LG