Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Забалоцец: Цяжка чакаць, што сёньня мы прыйдзем да згоды


Уладзімер Глод, Менск Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Забалоцец заявіў, што дачыненьні Беларусі і Эўропы павінныя кардынальна зьмяніцца

"Мы павінныя ня толькі шукаць агульныя пункты, але і ажыцьцяўляць рэальныя праекты".

На думку С.Забалоцца, "ёсьць шэраг прычынаў, з-за якіх на Захадзе склаліся памылковыя стэрэатыпы адносна Беларусі. І такія сэмінары, як сёньняшні, дапамогуць іх выправіць".

Такую заяву парлямэнтар зрабіў на сэмінары “Вывучэньне магчымасьцяў Беларусі ў рамках эўрапейскай стратэгіі суседзтва”, які пачаўся сёньня ў Менску.

С.Забалоцец адзначыў: Беларусь, якая мае дзяржаўную мяжу ў 1200 кілямэтраў з краінамі Эўразьвязу, актыўна змагаецца з тэрарызмам і наркатрафікам.

Палітык дадаў: каля 20% газу і 50 % нафты, якія транспартуюцца з Расеі ў краіны Эўразьвязу, праходзяць у Беларусь. Таму важна, каб мяжа Беларусі з краінамі Эўразьвязу "нас злучала, а не разьядноўвала".

Сяргей Забалоцец заявіў: цяжка чакаць, што сёньня "мы прыйдзем да згоды, але працаваць усё адно трэба".

Гл. таксама • У Менску вывучаюць магчымасьці Беларусі ў эўрапейскай стратэгіі суседзтва

• У Менску пройдзе сэмінар, арганізаваны Утай Цапф
XS
SM
MD
LG