Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Цапф: "Спадзяюся, што гэта толькі пачатак дыялёгу"


Уладзімер Глод, Менск Кіраўніца працоўнай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ута Цапф заявіла, што галоўную задачу Працоўнай групы яна бачыць у вядзеньні дыялёгу ў пытаньнях палітычнага і дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі.

Палітык дадала, што ў Беларусі трэба праводзіць рэформу выбарчай сыстэмы, забясьпечыць свабоду СМІ і дзейнасьці арганізацыяў, а таксама скасаваць сьмяротнае пакараньне. Яна зьвярнула ўвагу на тое, што некаторыя зь пералічаных пытаньняў ужо абмяркоўваюцца ў Нямеччыне, якая старшынюе ў Эўразьвязе, а таксама ў Брусэлі і Менску.

Ута Цафп адзначыла, што эўрапейскія палітыкі дамагаюцца вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

Кіраўніца працоўнай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ заявіла, што Эўропа не зацікаўленая ва ўмяшаньні ў дачыненьні Беларусі і Расеі.

"Мы хочам пабудаваць добрыя дачыненьні і з Расеяй, і зь Беларусьсю".

Гэтыя заявы Ута Цафп зрабіла на міжнародным сэмінары “Вывучэньне магчымасьцяў Беларусі ў рамках эўрапейскай стратэгіі суседзтва”, які пачаўся сёньня ў Менску. Мерапрыемства праходзіць пад старшынствам намесьніка кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Сяргея Забалотца і дэпутаткі Бундэстагу Уты Цапф.

• С.Забалоцец: Цяжка чакаць, што сёньня мы прыйдзем да згоды

• У Менску вывучаюць магчымасьці Беларусі ў эўрапейскай стратэгіі суседзтва

• У Менску пройдзе сэмінар, арганізаваны Утай Цапф
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG