Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: забаранілі мітынг 19 сакавіка


Радыё Свабода Улады Горадні забаранілі дэмакратычным сілам правесьці мітынг 19 сакавіка. У сваім адказе гарвыканкам тлумачыць, што ініцыятары акцыі не змогуць "забясьпечыць арганізацыю мерапрыемства і бясьпеку грамадзянаў".

Прэсавая служба Аб''яднанай грамадзянскай партыі падае словы заяўнікаў акцыі актывістаў АГП Юрыя Істоміна і Віктара Падчыненкава пра тое, што яны лічаць адказ уладаў Горадні неабгрунтаваным.

Мітынг плянавалася прымеркаваць да гадавіны стварэньня намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
XS
SM
MD
LG