Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вывучаюць магчымасьці Беларусі ў эўрапейскай стратэгіі суседзтва


Уладзімер Глод, Менск У Менску пачаўся міжнародны сэмінар “Вывучэньне магчымасьцяў Беларусі ў рамках эўрапейскай стратэгіі суседзтва”. Мерапрыемства праходзіць пад старшынствам намесьніка кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Сяргея Забалотца і кіраўніцы Рабочай групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэпутаткі Бундэстагу Уты Цапф.

На сэмінар запрошана 20 прадстаўнікоў афіцыйных структураў, так і прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці. Сярод апошнім – Аляксандар Вайтовіч, Валеры Фралоў, Тацяна Процька, Жана Літвіна, Леанід Заіка, Алег Манаеў.

Перад пачаткам сэмінару кіраўнік Менскага офісу АБСЕ Оке Пэтэрсанам даў інтэрвію Свабодзе:

"Гэты сэмінар пачалі рыхтаваць 3 гады таму. За гэты час шмат што зьмянілася, але ў любым выпадку мерапрыемства гэта карыстае. Я думаю, што будзе яшчэ шмат сэмінараў ды іншым мерапрыемстваў у розным фармаце і з розным складам удзельнікаў. Галоўнае што ўпершыню за апошні час сёньня можа афіцыйная прайсьці дыскусія. З аднаго боку ў ёй будуць удзельнічаць прадстаўнікі ўлады, з другога – тыя, хто на думку Уты Фапф можа адыграць вялікую ролю ў разьвісьці вашай краіны".

Гл. таксама:

• У Менску пройдзе сэмінар, арганізаваны Утай Цапф
XS
SM
MD
LG