Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэніта Фэрэра-Вальднер заклікала вызваліць палітзьняволеных


Радыё Свабода Камісар Эўразьвязу ў замежных стасунках Бэніта Фэрэра-Вальднер зрабіла заяву ў сувязі з затрыманьнем 13 сакавіка ў Менску лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі і актывіста Вячаслава Сіўчыка.

Яна нагадала, што спадары Вячорка і Сіўчык і раней многа разоў арыштоўваліся за выказваньне свайго палітычнага меркаваньня. Б.Фэрэра-Вальднер заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх, хто “утрымліваецца пад вартай па палітычных матывах”.

Яна таксама нагадала, што для пачатку ўсебаковага супрацоўніцтва Эўразьвязу і Беларусі ў рамках эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Беларусь мусіць зрабіць канкрэтныя крокі ў бок дэмакратызацыі і захаваньня правоў чалавека. Беларускія ўлады мусяць захоўваць таксама права беларускага народа на свабоду ўласнага меркаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG