Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ўладзімер Сямашка патлумачыў пляны продажу прадпрыемстваў


Радыё Свабода У інтэрвію Інтэрфаксу віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка патлумачыў пляны ўраду па магчымым продажы беларускіх прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі, буйных прамысловых прадпрыемстваў. Паводле спадара Сямашкі, тэма прыватызацыі і продажу прадпрыемстваў для Беларусі ня новая.

“Але гэта не азначае, што мы бяздумна гатовы аддаць інвэстару пакеты акцый: кантрольны, блякіровачны і т.д. Прэзыдэнт выразна вызначыў умовы прыцягненьня замежных інвэстараў і продажу пакетаў акцый. Інвэстар павінен валодаць уласным фінансавым капіталам: не толькі для выкупу пакета акцый, але і для таго, каб на доўгую пэрспэктыву ўкладаць грошы ў разьвіцьцё прадпрыемства.

Другая ўмова: інвэстар павінен мець свае матэрыяльныя рэсурсы. Напрыклад, пакупнік пакета акцый прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі павінен мець сваю сырую нафту – гэта гарант загрузкі прадпрыемства.

Трэцяя ўмова: інвэстар павінен мець рынкі збыту. Напрыклад, калі прыходзіць інвэстар з Эўрапейскай судружнасьці, гэта дае пэўныя гарантыі таго, што прадукцыя будзе прадавацца на эўрапейскім рынку”.

Спадар Сямашка лічыць, што пытаньне продажу паднятае сёньня таму, што тры-чатыры гады таму, гэта было невыгодна.

“Калі мы падвялі свае прадпрыемствы па ўзроўні тэхналягічнага ўзбраеньня і эканомікі да сусьветнага ўзроўню, іх можна пачынаць прадаваць”, - сказаў У.Сямашка.

Ён не выключае, што праз тры-пяць гадоў ,магчыма, паўстане пытаньне і аб прыватызацыі МАЗ і МТЗ і продажу пэўнага пакету іх акцый. Гл. таксама

• Маштабная прыватызацыя ў Беларусі: рэальнасьць ці блеф?

• Ці зьбіраецца ўрад насамрэч прыватызаваць буйныя прадпрыемствы?
XS
SM
MD
LG