Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аблога 14 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск

На сайце блогаў “Позірк” eolonir піша пра прыпыненьне цукровай вытворчасьці ў Беларусі: “Беларусь пагадзілася абмежаваць пастаўкі цукру на расейскі рынак да 170 тысяч тонаў у 2007 годзе, і да 100 тысяч тонаў – у 2008 годзе. Нафтавыя мыты ўзгодненыя, і ня пакідаюць Лукашэнку ніякае магчымасьці працягваць зарабляць на рээкспарце. Урад просіць вялічэзную пазыку ў Расеі, каб пакрыць падвышаныя выдаткі на энэргію… У дадзенай сытуацыі нелегітымны прэзыдэнт Беларусі нагадвае дзіцё, якое вельмі моцна баіцца, што атрымае прачуханца ад бацькоў за падпаленую кватэру, і таму румзае са спадзяваньнем на тое, што яго чапаць ня будуць, а проста на словах паўшчуваюць”.

Камэнтары: “Можа і так. Але дзе нам узяць маці (бацьку ўжо ня трэба), якая адлупіць гэтага румзу дзягай?”;

“Чаго тут незразумелага. Думаць больш, чым на адзін ход яны ніколі ня ўмелі, а цяпер увогуле спынілі”.

У сеціве абмяркоўваюць затрыманьне лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, і апазыцыйнага палітыка Вячаслава Сіўчыка. На форумах парталу Tut.by камэнтуюць: “Улада рыхтуецца да 25 сакавіка па ўжо спраўджанаму сцэнару”;

“Зразумела, што ўсё шытае белымі ніткамі”;

“У нас ужо такія законы, што нарадзіўшыся беларусам, ты ўжо злачынца. Папросту, хутка прыйдзе канец уладзе. Яна гэта разумее”.

У суполцы Жывога журналу Minsk_by l_u_f_t публікуе ліст, нібыта напісаны ад імя рабочага Перасоўнай мэханізаванай калёны (ПМК) з Заслаўя. (цытую на мове арыгіналу): “Здраствуйця дарагія рукавадзіцелі аб’едзінённнай апазіцыі. … Еслі прыдут амерыканцы вашы, то ПМК разгонят, бо тут бухает балшынство. Эта нам дзірэктар гаварыт. … Ну быў я на трох міцінгах, ну пастаялі, пакрычалі. І ўсе тры разы адно і тожа. … Лучша бы конкурс какой зьдзелалі ціпа прызы –– за амонаўскую дубінку 00 долар, за пагоны – $5, за берэт этава Паўлючэнкі – 30$”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG