Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Сіўчык пасьля вызваленьня


Любоў Лунёва, Менск Вячаслава Сіўчыка і Вінцука Вячорку адпусьцілі з турымы на вуліцы Акрэсьціна. Міліцыянты патлумачылі апазыцыянэрам, што паколькі яны забыліся ў пратаколах указаць папярэднія арышты затрыманых, то суд адбудзецца 23 сакавіка.

Вячаслаў Сіўчык апавядае:

Слухаць:



“Той дзікі выпадак, які быў са мной і са спадаром Вячоркам паказвае, у якім брудзе валяецца сёньняшняя ўлада. Я быў асабіста затрыманы а 21.43 на плошчы Якуба Коласа, каля праезнай часткі міліцыянтамі. Яны сказалі, што ўчынена нейкае крымінальнае злачынства, і я вельмі падобны на злачынцу. І мяне трэба адвезьці ў РУУС на 15 хвілін, каб пацярпелы альбо мяне апазнаў, і тады гэта крымінальная адказнасьць, альбо мяне праз 15 хвілін адпусьцяць.

Мяне прывезьлі ў аддзел міліцыі, нічога там не тлумачылі, выклікалі двух міліцыянтаў, якія мяне даставілі на Акрэсьціна. Пасадзілі ў кабінэт на другім паверсе на Акрэсьціна з супрацоўнікам Савецкага РУУС, які зусім ня ведаў у чым мяне абвінавацілі. Ён казаў, што чакае рапартаў, у якіх усё мусіць быць напісана. Усё гэта цягнулася да апоўначы, потым два міліцыянты з Савецкага РУУС пачалі пісаць пратакол. А палове першай ночы мяне зь ім азнаёмілі. Я яго адмовіўся падпісваць. Мяне абвінавацілі ў дробным хуліганстве, што я, нібыта, спраўляў натуральную патрэбу каля нейкага дома на праспэкце Незалежнасьці. Прычым так цынічна, што калі міліцыянты мяне папярэдзілі, я ўсё роўна нібыта працягваў спраўляць патрэбу. Прычым я нібыта нецэнзурна лаяўся.

Сёньня цэлы дзень я правёў на Акрэсьціна ў камэры і абсалютна нечакана я быў выкліканы ў дзяжурную частку і адпушчаны да 23 сакавіка. Нібыта было зроблена нейкае працэсуальнае парушэньне пры афармленьні папераў учорашнім вечарам. Адзінае, мне вельмі шкада беларускую міліцыю, калі яе афіцэраў прымушаюць рабіць такія рэчы і яны лічаць, што такія рэчы рабіць можна”.



Вячаслаў Сіўчык пасьля вызваленьня



Галіна Сіўчык ля будынку суду



Ля суду Савецкага раёну

• Сіўчыка і Вячорку будуць судзіць 23 сакавіка

• Вячорку і Сіўчыка вызвалілі
XS
SM
MD
LG