Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка:”Мяне часова выпусьцілі для Уты Цапф”


Радыё Свабода, Менск У інтэрвію Хартыі’97 старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што ў ягоным нечаканым вызваленьні адыграла сваю ролю міжнародная рэакцыя.

"Чаму мяне схапілі – абсалютна зразумела. Мяне хапалі ў мінулым годзе, за 11 дзён да прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка. І цяпер таксама арыштавалі роўна за 11 дзён. Думаю, што міжнародная рэакцыя адыграла сваю ролю. Зараз я даведаўся, што ў Менск прыехала Ута Цапф – праводзіць сэмінар з уладамі. Значыць, мяне часова выпусьцілі для Уты Цапф. Натуральна, мой арышт зьвязаны з Днём Волі 25 сакавіка. Улады баяцца любой жывой грамадзкай актыўнасьці”.

Вячаслаў Сіўчык сказаў, што яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта спраўляў натуральную патрэбу каля аднаго з дамоў на праспэкце Незалежнасьці. Паводле пратаколу, калі міліцыянты зрабілі заўвагу то спадар Сіўчык працягваў спраўляць патрэбу. Вінцука Вячорку зьвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў прысутнасьці сваіх дзяцей.

• Ута Цапф у Менску

• Вячорку і Сіўчыка вызвалілі
XS
SM
MD
LG