Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве стартуе кампанія “Беларуская вясна”


Павло Зуб’юк, Кіеў Акцыя пачынаецца з паказу ў кінаклюбе Грамадзкае кампаніі “Пора” фільму рэжысэра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, прысьвечанага падзеям мінулае вясны ў Менску.

Кампанія “Беларуская весна” скіраваная перадусім на данясеньне да ўкраінскае грамадзкасьці інфармацыі аб сытуацыі ў Беларусі і дэманстрацыі салідарнасьці зь беларускімі грамадзкімі актывістамі. Менавіта іх сябры – грамадзкія актывісты з украінскае сталіцы – і зьяўляюцца ініцыятарамі кампаніі, – паведаміў адзін зь яе каардынатараў Аляксандар Дэмчэнка.

Розныя акцыі, ў тым ліку і вулічныя, у межах “Беларускае вясны” будуць адбывацца ў Кіеве да Дня Волі – 25 сакавіка.
XS
SM
MD
LG