Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Вячорку і Сіўчыка вызвалілі</B>


Радыё Свабода Лідэра партыі БНФ Вінцука Вячорку і палітычнага актывіста Вячаслава Сіўчыка вызвалілі са спецпрыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна.

Ім патлумачылі, што міліцыянты нібыта няправільна склалі на іх пратакол. Вячорку і Сіўчыку ўручылі на 23 сакавіка позвы ў суд для разгляду адміністрацыйнай справы.

Як паведамляе прэс-група “Партыі БНФ”, на Вінцука Вячорку быў складзены пратакол з нагоды таго, што "ён лаяўся матам у сваім пад''езьдзе".
XS
SM
MD
LG