Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф у Менску


Радыё Свабода Кіраўніца рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф і сябра гэтай групы прадстаўнік Даніі спадар Ларэнсан сёньня ў Менску сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Ута Цапф возьме ўдзел у сэмінары “Вывучэньне магчымасьцяў для Рэспублікі Беларусь у рамках эўрапейскай палітыкі суседзтва”, які адбудзецца 15 сакавіка.

Сэмінар пройдзе ў залі самітаў Нацыянальнай бібліятэкі. На яго запрошаныя прадстаўнікі эўрапейскіх структураў, афіцыйнага Менску і апазыцыі. Ён арганізаваны рабочай групай па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ і дэлегацыяй Палаты прадстаўнікоў у Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG