Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ тлумачыць допыты моладзі


Радыё Свабода Чым тлумачыцца пільная ўвага спэцслужбаў да моладзевых актывістаў?

Прэсавы сакратар Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Валер Надтачаеў патлумачыў:

“Працу, якую праводзіць Камітэт, ён праводзіць у межах крымінальных справаў. Гаворка ідзе пра незарэгістраваную арганізацыю, таму ў межах крымінальных справаў і праводзяцца неабходныя апэратыўныя мерапрыемствы. Гэта можа быць і ператрус, і выклік, і допыт сьведкаў. Усё гэта ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе прапісана”.



У Менску і рэгіёнах супрацоўнікі КДБ і пракуратуры выклікаюць на допыты моладзевых актывістаў. У Жлобіне, Віцебску, Менску непаўналетніх школьнікаў выклікалі падчас урокаў, да некаторых супрацоўнікі КДБ прыходзілі ў школы, гімназіі, ліцэі і ўчынялі допыты ў кабінэтах завучаў.

XS
SM
MD
LG