Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Мы моладзь, якая гатовая несьці крыж за сваю краіну...”


Віталь Цыганкоў, Менск Напярэдадні Дня волі, актывістаў “Маладога фронту” зноў выклікаюць на допыты. Наколькі эфэктыўнай такая тактыка сілавых структураў? Ці можа гэта запалохаць тых людзей, якія гатовыя ўзяць удзел у акцыі 25 сакавіка? Гэтыя ды іншыя тэмы ў Экспэртызе Свабоды абмяркоўваюць актывіст Маладога Фронту Зьміцер Хведарук і юрыст, праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Эфір 13 сакавіка

Цыганкоў: Напярэдадні Дня волі, актывістаў “Маладога фронту” зноў выклікаюць на допыты. 13 сакавіка ў розных рэгіёнах краіны на допыты ў Пракуратуру зьявілася каля 20 моладзевых актывістаў. Менскай школьніцы Насце Палажанцы і Аляксею Янушэўскаму сьледчы пракуратуры уручыў пастанову аб тым, што цяпер яны маюць статус падазраваных у крымінальнай справе, якую распачаў КДБ за удзел у незарэгістраванай арганізацыі. Таксама падазраваным у гэтай справе зьяўляецца і ўдзельнік нашай сёньняшняй перадачы Зьміцер Хведарук.

Яшчэ 4 лютага беларускія спэцслужбы затрымалі на прыватнай кватэры 27 актывістаў “Маладога Фронту” — пасьля складаньня пратаколаў на іх усіх, акрамя актывістаў Зміцера Хведарука і Алега Корбана, адпусьцілі. Пасьля пратрыманьня Хведарука і Корбана тры дні ў сьледчым ізалятары ім аб’явілі абвінавачаньне ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі — актывістам пагражае штраф, або арышт на тэрмін да шасьці месяцаў, або пазбаўленьне волі на тэрмін да двух гадоў

Зьміцер, чым на вашую думку, выкліканая сёньняшняя хваля допытаў і ці можа яна паўплываць на імкненьне маладафронтаўцаў узяць удзел у акцыі 25 сакавіка?

"Нас не спыніць, нас не задушаць аніякія расправы"

Хведарук: Пэўна, гэтыя прэвэнтыўныя акцыі моцна паўплываюць на маладафронтаўцаў, але – станоўча. Бо з кожным новым допытам мы ўсё больш гатовыя узяць чынны ўдзел у Дні волі – больш моцна яго арганізаваць і там выступіць. Нас не спыніць, нас не задушаць ніякія расправы. Малады Фронт – гэта феномэн моладзевага супраціву ў Беларусі.

Цыганкоў: Што канкрэтна сьледчыя і пракуроры гавораць маладафронтаўцам? Чым яны пагражаюць, ці паведамляюць вам, што будзе, калі вы прыйдзеце на акцыю 25 сакавіка?

Хведарук: Яны ўжываюць найперш маральны ціск, кажуць, што калі вы прыйдзеце на акцыю, то гэта будзе вашай апошняй акцыяй на некалькі гадоў. Гэта, пэўна, адзіная іхняя зброя на гэты момант?

Цыганкоў: А чаму вы кажаце, што гэта вас ня можа запалохаць? Вы лічыце, што гэта пустыя пагрозы?

Хведарук: Можа, і не пустыя, але мы ведаем, чым рызыкуем, і што мусім прынесьці Беларусі. Мы ня прадстаўнікі палітычных партыяў, якія, палохаючыся пазбаўленьня афіцыйнай рэгістрацыі, баяцца актыўных дзеяньняў. Мы моладзь, якая гатовая несьці крыж за сваю краіну, несьці адказнасьць. Мы ўзялі гэтую адказнасьць і будзем бараніць нашую краіну ад усяго нам чужога.

Цыганкоў: Спадар Стэфановіч, ці не парушаюць заканадаўства прадстаўнікі сілавых структураў падчас гэтых допытаў? Што трэба ведаць моладзевым актывістам, каб не парушаліся іхнія правы, як падрыхтавацца да гэтых допытаў?

"Маладыя людзі маюць права адмовіцца адказваць на некаторыя пытаньні"

Стэфановіч: Нам вядомыя некаторыя факты, калі супрацоўнікі КДБ парушаюць Крымінальна-працэсуальны кодэкс. У асноўным гэтае парушэньне палягае ў тым, што людзі, якія дапытваюцца ў якасьці сьведак, фактычна дапытваюцца ў якасьці падазраваных. Іх папярэджваюць аб крымінальнай адказнасьці за дачу ілжывых паказаньняў альбо за адмову аб дачы паказаньняў. Такім чынам сьледчыя атрымліваюць пэўную інфармацыю, якая можа быць скарыстаная супраць асобы. А потым яны могуць перавесьці гэтую асобу з катэгорыі сьведак у падазраваныя.

Таму я б найперш хацеў бы параіць маладым людзям, якіх выклікаюць на допыты, каб яны заўсёды памяталі, што ў адпаведнасьці з артыкулам 27 Канстытуцыі яны маюць права адмовіцца адказваць на пытаньні, што могуць быць выкарыстаныя супраць іх. Гэта азначае, што калі прадстаўнікі КДБ альбо Пракуратуры прапануюць вам, будучы сьведкай, напісаць, што вы зьяўляецеся сябрам Маладога Фронту – гэтае пытаньне можа быць выкарыстанае супраць вас, і паводле Канстытуцыі, вы можаце на гэтае пытаньне не адказваць.

"Запалохваньні -- гэта абуджальны чыньнік"

Цыганкоў: Зьміцер у пачатку нашай размовы сказаў, што сёньняшнія допыты ня могуць запалохаць актывістаў “Маладога Фронту”. Але магчыма, сілавыя структуры маюць іншыя мэты -- запалохаць грамадзтва, тых людзей, якія патэнцыйна гатовыя ўзяць удзел у акцыі 25 сакавіка? Пакараць вас, каб астатнім не хацелася?

Хведарук: Такое ўжо адбывалася ў мінулым годзе, калі перад прэзыдэнцкімі выбарамі былі арыштаваныя сябры “Партнэрства”. Людзей тады нават палохалі расстрэламі, масавымі расправамі, але ў выніку на плошчу Каліноўскага выйшла нават больш людзей, чым магло выйсьці. Атрымалася, што запалохваньні – гэта абуджальны чыньнік. І зараз – тым больш улада будзе ціснуць на грамадзтва, чым болей грамадзтва будзе адказваць

Цыганкоў: Калі адбываюцца такія сур’ёзныя перасьледы сябраў незарэгістраванага “Маладога Фронту”, чаму б вашым актывістам не перайсьці ў нейкія зарэістраваныя патрыыю, структуры. Гэта ваша прынцыповая пазыцыя?

Хведарук: Так, але мы вядзем пэўную падрыхтоўку для рэгістрацыю “Маладога Фронту” як за мяжой, гэтай і на тэрыторыі Беларусі. Можа, на нейкі час гэта нас утрымае ад судоў, бо мы здолеем дзейнічаць у межах арганізацыйнага камітэту “МФ”. Бо адно з смых галоўных абвінавачваньняў з боку рэжыму – тое, нібыта Малады Фронт ніколі не хацеў рэгістраваць Малады Фронт

Цыганкоў: Валянцін, як можа прайсьці Дзень волі, ці стане 25 сакавіка пэўным паказьнікам, маркэрам для міжнародных структураў, і для беларускага грамадзтва.

Стэфановіч: Нават калі 25 сакавіка ўлады не прадпрымуць аніякіх сілавых дзеяньняў у дачыненьні да дэманстрантаў, гэта ў прынцыпе нічога не азначае. Гэта проста можжа быць пэўным вонкавым дэманстраваньнем. Нібыта ўлад зрабілі нейцкія крокі да дэмакратызацыі.

Але ў краіне створаная сыстэма для перасьледу іншадумцаў. Гэта найперш палітызацыя крымінальнага Кодэксу, стварэньне інфармацыйнай блякады грамадзянаў, ліквідацыя грамадзкіх арганізацыяў, наяўнасьць ідэялёгіі. Я ня бачу аніякіх памкненьняў улады для зьмяненьня гэтай сытуацыі. Больш таго, я ня чуў, каб улада абвяшчала нейкі курс на лібэралізацыю.

Цыганкоў:... Гэта пераважна гавораць за ўладу іншыя людзі....

Стэфановіч: Так. І некаторыя заходнія палітыкі. Беларускія ўлады, сапраўды, шмат кажуць пра эканамічныя праекты і супрацоўніцтва з Захадам. Але пра нейкую палітычную “адлігу” нават не заяўлялася. Таму я ня бачу аніякіх крокаў у гэтым накірунку.
XS
SM
MD
LG