Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладых берасьцейцаў выклікаюць у КДБ у справе “Маладога фронту”


Радыё Свабода Супрацоўнікі ўпраўленьня КДБ Берасьцейскай вобласьці дапыталі ў якасьці сьведкаў у справе незарэгістраванага “Маладога фронту” Сержука Байко і Андруся Васілевіча.

Як паведаміў Андрусь Васілевіч, пытаньні сьледчага Кротава тычыліся ўдзелу ў дзейнасьці “Маладога фронту” і дачыненьнях зь людзьмі, якія зьяўляюцца актывістамі гэтай арганізацыі.

Андрусь Васілевіч распавёў, што скарыстаўся канстытуцыйным правам ня сьведчыць супраць сябе самога і сваіх блізкіх, бо адказы на згаданыя пытаньні, на ягоную думку, могуць нанесьці шкоду. Напрыканцы размовы спадара Васілевіча папярэдзілі, што яго могуць ізноў выклікаць на допыт у КДБ.

Гл. таксама

• Жлобін: КДБ дапытвае моладзевых актывістаў

• КДБ і пракуратура трэці дзень дапытваюць актывістаў “Маладога фронту”

• Б.Гарэцкі стаў падазраваным у справе “Маладога Фронту”
XS
SM
MD
LG