Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дагэтуль невядома, дзе знаходзяцца Вячорка і Сіўчык


Любоў Лунёва, Менск Ля будынку Савецкага суду сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, каб сустрэць лідэра партыі БНФ Вінцука Вячорку і актывіста апазыцыі Вячаслава Сіўчыка.

Сіўчыка затрымалі ўчора ўвечары на плошчы Якуба Коласа, а Вячорку каля ягонай кватэры. Ні ў турме на Акрэсьціна, ні ў дзяжурнай частцы Савецкага раёну ня кажуць, дзе знаходзяцца затрыманыя.

У суд прыйшлі амбасадар Швэцыі, прадстаўнікі амбасады ЗША і АБСЭ, якія чакаюць ля судовага будынку ад раніцы. Дакладны час, калі ў суд прывязуць апазыцыянэраў, не паведамляецца.

Гл. таксама

• Вінцук Вячорка знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна

• Затрымалі палітыка Вячаслава Сіўчыка

• Байцы спэцназу міліцыі затрымалі лідэра партыі БНФ Вінцука Вячорку
XS
SM
MD
LG