Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Васілевіч не пракамэнтаваў перасьлед актывістаў апазыцыі напярэдадні Дня волі


Алег Грузьдзіловіч, Менск “Мы рушым наперад сямімільнымі крокамі”, -- сказаў старшыня Канстытуцыйнага Суду Беларусі Рыгор Васілевіч адносна пабудовы у Беларусі прававой сацыяльнай дзяржавы на прэсавай канфэрэнцыі напярэдадні Дня Канстытуцыі.

Пры гэтым Рыгор Васілевіч не стаў камэнтаваць перасьлед актывістаў апазыцыі напярэдадні Дня волі , у тым ліку на падставе артыкулу Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел ў незарэгістраванай арганізацыі. Старшыня спаслаўся на тое, што разгляд пытаньня пра гэты артыкул у Канстытуцыйным судзе ініцыюе прэзыдэнт ці іншыя суб’екты дзяржаўнай улады. “Мы ня маем такіх паўнамоцтваў, але ня супроць іх пашырэньня”, --- сказаў Рыгор Васілевіч.

Што да заклікаў прыйсьці 25 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, каб адзначыць Дзень волі, Рыгор Васілевіч адказаў, што ня мае такіх плянаў.

“25 сакавіка пакуль не дзяржаўнае сьвята”, -- сказаў Рыгор Васілевіч.

Старшыня Канстытуцыйнага суду распавёў пра выпадкі, калі удалося абараніць прававыя нормы, замацаваныя ў Асноўным законе.





На здымках: Рыгор Васілевіч дэманструе Канстытуцыю СССР 1937 года. Тэксты Канстытуцый СССР 1937г., 1978 г., Канстытуцыі РБ 1994 года.

Працяг слухайце ў эфіры і чытайце на сайце “Свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG