Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сяргея Скрабца апісалі маёмасьць


Уладзімер Глод, Менск Сёньня судовы выканаўца Аляксандра Шумейка апісала маёмасьць у былога кіраўніка групы "Рэспубліка" ў Палаце Прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргея Скрабца.

Вопіс зроблены для пагашэньня запазычанасьці экс-парлямэнтара перад “Беларусбанкам”. Гэтую запазычанасьць Вярхоўны Суд Беларусі ацаніў у паўтара мільярда рублёў (каля 700 тысячаў даляраў), якія Скрабец, паводле суду, выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.

У сям’і Скрабцоў сёньня забралі аўтамабіль "Аўдзі-80" 1988 году выпуску, а таксама ўключылі ў вопіс для канфіскацыі маёмасьці дываны, сувэніры, тэлевізар, лядоўню, электрапліту, ды зламаную пральную машыну. Сяргей Скрабец падлічыў, што калі ён кожны месяц будзе вяртаць дзяржаве 20 даляраў, для вяртаньня запазычанасьці яму спатрэбіцца каля 300 гадоў. Пасьля вызваленьня з турмы Скрабец дагэтуль нідзе ня здолеў уладкавацца на працу

Падрабязнасьці далей на нашым сайце і ў эфіры
XS
SM
MD
LG