Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менск мае прыехаць Ута Цапф


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менск прыбывае кіраўніца рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ўта Цапф. Яна правядзе шэраг сустрэчаў у Менску і возьме ўдзел у сэмінары “Вывучэньне магчымасьцяў для Рэспублікі Беларусь у рамках эўрапейскай палітыкі суседзтва”.

Гэты сэмінар некалькі разоў адкладаўся з прычыны таго, што прадстаўнікі афіцыйнага Менску не пагаджаліся на ўдзел у ім апазыцыі. Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Красуцкага, які выступіць з дакладам на адкрыцьці сэмінару 15 сакавіка, ён адбудзецца ў залі самітаў нацыянальнай бібліятэкі. Вызначаны ўдзельнікі сэмінару – ад грамадзянскай супольнасьці возьмуць удзел былы дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Валеры Фралоў, старшыня Беларускага Хэльсынскага Камітэту Тацяна Процька, незалежны сацыёляг Алег Манаеў і іншыя, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Эўракамісіі, Эўрапарлямэнту і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ута Цапф сказала:

“Я лічу, што гэта вельмі захапляльная падзея. Нарэшце працоўная група па Беларусі і дэлегацыя Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ арганізавалі сэмінар. Прадстаўнікі дэлегацыі Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і рабочай групы па Беларусі, прадстаўнікі адміністрацыі, розных эўрапейскіх арганізацый і шэраг прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі возьмуць удзел у дыскусіі. Для мяне гэта было нечакана, што нарэшце гэта атрымалася. І я думаю, гэта можа азначаць пачатак дыялёгу паміж усімі грамадзкімі сіламі ў Беларусі і эўрапейцамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG