Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна


Радыё Свабода Пра гэта паведаміў Свабодзе ягоны сын Франак. Жонцы лідэра Партыі БНФ Арыне ўдалося зьвязацца зь дзяжурным менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна, які пацьвердзіў, што Вінцука Вячорку даставілі да іх.

Вінцука Вячорку і Вячаслава Сіўчыка будуць судзіць у судзе Савецкага раёну Менску. Мяркуецца, што на іх склалі адміністрацыйны пратакол за “заклікі да ўдзелу ў акцыі, на якую не атрыманы дазвол”.

Нагадаем, што супрацоўнікі АМАПа затрымалі лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячорку ўчора ўвечары ля дзвярэй яго кватэры на вуліцы Кальцова. У гэты самы час быў затрыманы на сталічнай плошчы Якуба Коласа і дастаўлены ва УУС Савецкага раёна актывіст апазіцыі Вячаслаў Сіўчык

12 сакавіка Вінцук Вячорка выступаў на дазволеным мітынгу прадпрымальнікаў. 13 сакавіка адбылося паседжаньне аргкамітэту Дня Волі, на якім былі зацьверджаныя сцэнар і арганізацыйная пытаньні падрыхтоўкі акцыі.

Вінцук Вячорка - адзін з заяўнікаў акцыі 25 сакавіка, старшыня аргкамітэту, а таксама плянаваны вядучы мітынгу.

Глядзіце таксама: Байцы спэцназу міліцыі затрымалі лідэра партыі БНФ Вінцука Вячорку
XS
SM
MD
LG