Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус ў кватэры прэсавага сакратара "Маладога фронту"


Любоў Лунёва, Менск

На кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Барыса Гарэцкага ідзе ператрус. Супрацоўнікі КДБ спрабавалі зламаць дзьверы ў кватэру, калі яго не было дома. Раней яны зрабілі ператрус на кватэры ягонай маці, дзе прапісаны Барыс. На 14 сакавіка прызначаны допыт маладафронтаўца ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG