Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: затрыманы моладзевы актывіст з пакункам улётак


Радыё Свабода, Магілёў Антона Усьцімчука з пакункам улётак да сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі затрымалі ў 18.30.

Пра затрыманьне паведаміў ягоны сябра Андрэй Дзьвігун. Яго таксама затрымалі, але пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі.

Дзе знаходзіцца цяпер Антон Ўсьцімчук невядома. Ягоны мабільны тэлефон не адказвае.

Антона Усьцімчука сёньня разам зь яшчэ пяцьцю актывістамі дапытвалі ў КДБ.
XS
SM
MD
LG