Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масты: У справе “Маладога Фронту” КДБ дапытала дэпутата райсавету


Радыё Свабода, Масты А 17-й гадзіне скончыўся допыт Зьмітра Кухлея — дэпутата Мастоўскага раённага савету. Яго дапытваў у якасьці сьведкі маёр КДБ Васіль Барысік, які прыехаў у Масты з Ваўкавыску.

Дэпутату задаваліся пытаньні адносна Корбана і Федарука, супраць якіх распачатая крымінальная справа, а таксама – агулам пра арганізацыю “Маладога Фронту”.

Паколькі на працы ў З.Кухлея не было ўмоваў, допыт правялі ў раённай пракуратуры, ён працягваўся дзьве гадзіны. Па яго выніках быў складзены пратакол.
XS
SM
MD
LG