Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 13 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд блогаў і форумаў Белнэту

На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што палітыкі Валеры Фралоў і Сяргей Скрабец плянуюць 2 красавіка зладзіць шэсьце з нагоды “Дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі”. Палітыкі мяркуюць, што беларускае кіраўніцтва вядзе вайну з Расеяй.

Камэнтары: “Чаму б ім не стварыць Обшчества дружбы с Расіей? Шмат бы хто далучыўся "з вэтэранаў, моладзі і людзей, якія працуюць у Расеі". Ну і дружылі б сабе!”;

“А ўзгадайце як яшчэ ня так даўно ўсе абураліся на тое, пра што казаў Пазьняк: усе гэтыя апазыцыянэрчыкі ўжо даўно працуюць на Маскву і ім начхаць на беларускія інтарэсы”;

“Адным дарагія ідэалы 25 сакавіка. А Скрабец, Фралоў і Калякін хочуць пераплюнуць Лукашэнку ў "рюскасьці".

Сьвятар Расейскай Праваслаўнай царквы, які выступае на блог-партале “Жывы Журнал” пад нікам george_schwarm, піша ў сваім дзёньніку пра пляны пабудовы ў Кобрыні царквы на імя расейскага вайскоўца Аляксандра Суворава. Сувораў задушыў паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, які змагаўся за незалежнасьць Рэчы Паспалітай: “Зашмат неабгрунтаваных стэрэатыпаў у крытыкаў Суворава. … Наконт задушэньня народных паўстаньняў ёсьць вялікія сумневы. Ці былі яны народнымі. Польскімі, так былі. Але карэннае насельніцтва Кобрыншчыны дакладна не магло падзяляць тых поглядаў”. Камэнтары: “Касьцюшка – польскі герой, Сувораў – расейскі. У чым праблема? “Безумоўна – тыя паўстаньні ня мелі аніякага дачыненьня да беларускай ідэі, але праблема ў тым што яны ЦЯПЕР МАЮЦЬ да гэтай ідэі дачыненьне”.

Паэтка Валерыя Кустава ў сваім сецявым дзёньніку публікуе верш пад назвай “Каханьне-дранік”:

Ня веру ў моркву-каханьне, веру ў каханьне-дранік, веру ў каханьне-бульбу, веру ў бульбоўнік каханьня!

Веру ў каханьне-паўстаньне, веру ў каханьне-выгнаньне, веру ў каханьне-дыханьне. Веру ў каханьне.

У інтэрнэт-суполцы 4asapopi3зьявілася пародыя на сеткавы сатырычны відэапраект праект“Саша і Сірожа”. Ролікі пра пэрсанажаў Сашу і Сірожу зробленыя ў выкрывальніцкай стылістыцы прапагандысцкіх праграм афіцыйнай беларускай тэлевізіі. Напрыклад, паведамляецца, што Саша і Сірожа – зомбі і наркаманы, а таксама шэраг іншых “смажаных фактаў”:
XS
SM
MD
LG