Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адчынілася амбасада Вэнэсуэлы


Радыё Свабода 13 сакавіка ў Менску адчынілася амбасада Баліварыянскай Рэспублікі Венэсуэла, паведамілі БелаПАН у прэсавай службе Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Дыпмісія будзе знаходзіцца па адрасе: вуліца Чырвонаармейская, 22. Нагадаем, лідэры дзьвюх краінаў неаднаразова заяўлялі пра неабходнасьць больш цеснага двухбаковага супрацоўніцтва. У часе візыту Уга Чавэса ў Менск у ліпені 2006 года быў падпісаны шэраг дакументаў, скіраваных на развіцьцё супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналёгіяў, сельскай гаспадаркі, вытворчасьці прадуктаў харчаваньня, прамысловасьці, гарнаруднай справы, энергетыкі, нафты і газу, нафтахіміі, а таксама ў сфэры ваенна-тэхнічнага ўзаемадзеяньня.
XS
SM
MD
LG