Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадпрымальнікі выстаўляюць уладам эканамічныя і палітычныя патрабаваньні


Радыё Свабода У Менску на плошчы Бангалор адбыўся мітынг прыватных прадпрымальнікаў. З удзельнікамі мітынгу размаўляла Галіна Абакунчык.

Прадпрымальнік: “Праблема прывяла на плошчу. Нельга ў чалавека забіраць апошняе”.

Карэспандэнтка: “Вы чаму тут і адкуль прыехалі?”

Прадпрымальнік: “Я зь Менску. Прыйшоў заявіць, што калі законы прымаюцца, то ня варта прымушаць нас парушаць гэтыя законы”.

Прадпрымальніца: “Новая пастанова нас не задавальняе. Бо калі яна набудзе сілу, то мы ня зможам працаваць”.

Прадпрымальнік: “Мы прыйшлі сюды, каб заявіць кіраўніку краны пра свае правы, пра свае далейшыя дзеяньні”.

Прадпрымальніца: “Мы супраць таго, што нас будуць звальняць. Мы хочам працаваць, бо дзяржава нас не забясьпечыць. Я шматдзетная маці, але ад дзяржавы я ніякай дапамогі ня бачу. Я зарабляю грошы сама, і мяне цяпер хочуць пазбавіць і гэтага”.

Карэспандэнтка: “Як вы ставіцеся да таго, што тут няшмат людзей?”

Прадпрымальніца: “Гэта нічога ня значыць. Калі што, то тут будзе мора народу”.

Прадпрымальнік: “Проста ня ўсе людзі ведаюць пра мітынг. Бо дазвол на яго быў атрыманы толькі пры канцы дня 7 сакавіка”.

Карэспандэнтка: “Ці ня страшна было сюды ісьці?”

Прадпрымальніца: “Абсалютна ня страшна, бо нічога дрэннага ня хочам. Мы хочам толькі абараніць сябе, свае сем’і й людзей, зь якімі мы працуем”.

Карэспандэнтка: “Наколькі рашучы ваш настрой?”

Прадпрымальнік: “Наш настрой? Мы, людзі, народжаныя пры савецкай уладзе, перажылі 1985 год, маем моцны настрой. Інакш нам ня выжыць. Таму нам трэба ісьці да апошняга”.

Прадпрымальніца: “Будзем дамагацца сваіх правоў, бо мы цывілізаваная краіна. Мы яшчэ маладыя і хочам, каб нашыя дзеці жылі й працавалі тут, а не імкнуліся выехаць зь Беларусі”.

Прадпрымальнік: “Мяне зваць Алег Анатолевіч, і я прыехаў ад прадпрымальнікаў гораду Баранавічы, а таксама Ляхавічаў і Пінску. Бо ў нас быў адведзены вельмі малы тэрмін на падрыхтоўку, вельмі многія людзі не змаглі прыехаць”.

Карэспандэнтка: “Вы прыйшлі са сваім сынам?”

Прадпрымальнік: “Так, гэта мой трэці сын, а ўвогуле ў мяне пяцёра дзяцей. Я галоўны кармілец. І калі ў мяне гэты кавалак хлеба забраць, то я ня ведаю нават, што будзе”.

Прадпрымальнік: “Я прыехаў з Гомелю і хочу выказаць пратэст супраць таго, што твораць нашыя ўлады. Найперш бы я паставіў лёзунг: “Далоў Лукашэнку”. Гэта першы лёзунг павінен быць, а затым усё астатняе”.
XS
SM
MD
LG