Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму прадпрымальнікі выйшлі на мітынг пратэсту?


Альгерд Невяроўскі, Менск Якія праблемы найбольш хвалююць прадпрымальнікаў і наёмных працаўнікоў? Што прымусіла іх прыйсьці сёньня на мітынг пратэсту ў менскі Парк дружбы народаў? Гэтыя пытаньні ўдзельнікам мітынгу задаваў наш карэспандэнт.

Слухаць:



Прадпрымальнік: “Непасрэднай нагодай правядзеньня нашага мітынгу стаў указ №760 прэзыдэнта, які зь 1 студзеня 2008 году фактычна забараняе выкарыстаньне наёмнай працы індывідуальным прадпрымальнікам. Прадпрымальнікам трэба будзе ствараць юрыдычныя асобы. Ва ўмовах Беларусі гэта вельмі дорага і зьвязана зь вялікай колькасьцю юрыдычных прамаруджваньняў. Але праблемы прадпрымальнікаў не абмяжоўваюцца ўказам №760. У Беларусі адна з самых заблытаных падатковых сыстэмаў у сьвеце, прадугледжаныя велічэзныя штрафы”.

Прадпрымальніца: “Хочам працаваць, але нам не даюць. Мы патрабуем, каб нам далі свабодна працаваць”.

Прадпрымальніца: “Я ўдзельнічаю ў мітынгу, таму што тыя прадпрымальнікі, якія паверылі, што могуць спакойна працаваць, узялі крэдыты й наладзілі сваю вытворчасьць. Заклалі ўласную маёмасьць, паверылі ўраду — а сёньня... Калі пазбавіць іх магчымасьці мець наёмных працаўнікоў, яны ня змогуць выплаціць крэдыты. Яны будуць вымушаныя аддаць уласныя кватэры, каб неяк разьлічыцца зь дзяржавай. Няма магчымасьці нармальна працаваць”.

Карэспандэнт: “Чаму вы сёньня прыйшлі на гэтае мерапрыемства?”

Прадпрымальнік: “Хочам нармальна жыць. Цяпер маем шмат складанасьцяў, але з пачатку наступнага году мусім спыніць існаваньне. Бо столькі сваякоў ня знойдзеш. Трэба пераканаць улады адмяніць гэты ўказ”.

Прадпрымальнік: “Мяне зьдзіўляе пазыцыя намесьніка міністра эканомікі спадара Тура, які стварыў напружаны стан для 500 тысяч чалавек. Ён абвясьціў, што да канца году ў іх ня будзе працы. А канкрэтных прапановаў, як працаваць, у яго няма”.

Прадпрымальніца: “Я хацела б ведаць правілы гульні адзін раз і назаўсёды — як ва ўсіх нармальных краінах. І чаму гэтыя правілы для нас бясконца мяняюць? Няхай адкажуць на гэтыя пытаньні”.

Гандлярка: “Мы спадзяемся, што ўказ №760 будзе перагледжаны на нашу карысьць. Каб былі ўлічаныя нашы інтарэсы”.

Прадпрымальнік: “Душаць падаткамі. Наагул немагчыма працаваць. Праверкі, выйшаў закон, паводле якога мы ня маем права мець наёмных працаўнікоў”.

Прадпрымальнік: “Хацелася б нешта зьмяніць у гэтым жыцьці, каб надалей нармальна працаваць сумленна і плаціць падаткі. А мы ня можам, нас ставяць у такія варункі”.

Прадпрымальнік: “Законы, што цяпер пішуцца для прадпрымальнікаў, фактычна абарочваюцца супраць прадпрымальнікаў. І ўсе гэтыя законы скіраваныя на зьнішчэньне прадпрымальнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG