Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Фралоў і С.Скрабец зьбіраюцца правесьці мітынг пад прарасейскімі лёзунгамі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў і Сяргей Скрабец зьвярнуліся ў Менскі гарвыканкам з просьбай дазволіць 2 красавіка, у гэтак званы “Дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі”, шэсьце й сьвяточны канцэрт. Паводле заяўкі, у акцыі будуць браць удзел 30 тысяч чалавек.

С.Скрабец: “Ці мы разам з Расеяй, ці не?”

Сяргей Скрабец у інтэрвію нашаму радыё сказаў, што акцыя задумана як своеасаблівы пратэст супраць цяперашняй афіцыйнай палітыкі, якую ён лічыць антырасейскай:

“Мы не разумеем і не падтрымліваем такую палітыку. І трэба ж зразумець — ці мы разам з Расеяй, ці не?”

Былы дэпутат таксама паведаміў, што на акцыю будуць запрошаныя прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, дэпутаты Дзярждумы, іншыя вядомыя расейскія палітыкі. Дзеля яе падрыхтоўкі створаны штаб, які ўзначаліў генэрал Фралоў.

На пытаньне, як адрэагавалі ў сталічным гарвыканкаме на прапанову, спадар Скрабец адказаў:

“Там ёсьць такая скрыня паштовая, куды мы і апусьцілі сваю заяўку. Бо за міліцэйскі кардон нас не пусьцілі”.

Палітоляг А.Фёдараў: “Нічога гэта ня дасьць”

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў ня бачыць пэрспэктывы ў такой акцыі:

“Я думаю, што нічога гэта ня дасьць. Мне цяжка ўявіць, што людзі, якія настроеныя супраць гэтага хаўрусу, пойдуць на плошчу падтрымліваць яго, нават у піку Лукашэнку. Я асабіста гэтага рабіць ня буду. І думаю, што такіх будзе бальшыня”.



Сяргей Скрабец і Валеры Фралоў у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня ўваходзілі ў апазыцыйную дэпутацкую групу "Рэспубліка". Пасьля таго, як Палата прадстаўнікоў адмовілася разглядаць іх папраўкі да выбарчага заканадаўства, яны правялі ў чэрвені 2004 году палітычную галадоўку пратэсту. Пазьней, у траўні 2005 году, Сяргей Скрабец быў арыштаваны і правёў паўтара гады ў турме паводле абвінавачаньня ў выманьваньні крэдытаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG