Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14.30 Прадпрымальнікі кажуць пра салідарнасьць з палітвязьнямі


Галіна Абакунчык, Менск Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік згадаў пра лёс Мікалая Аўтоховіча. Ён казаў пра тое, што ўлады гатовыя выкарыстаць усе сродкі, каб спыніць актыўнасьць прадпрымальнікаў, і таму вельмі важная салідарнасьць.

Ігар Леднік заклікаў прадпрымальнікаў выказаць падтрымку беларускім палітзьняволеным. Паводле яго, маўчаньне і невыказваньне пратэсту ўскладняе сытуацыю, у выніку ўлады адчуваюць уседазволенасьць. “Тое, што робіцца ў судах, адбываецца з маўклівай згоды прадпрымальнікаў”, сказаў Ігар Леднік.

На мітынгу палітык Вячаслаў Сіўчык агучыў зварот грамадзкіх арганізацый да народу Беларусі. У ім сярод іншага гаворыцца пра прапановы Эўразьвязу дзеля дэмакратызацыі Беларусі і ўтрымліваецца заклік вызваліць палітвязьняў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG