Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14.20 Выступае лідэр прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў


Галіна Абакунчык, Менск Cтаршыня каардынацыйнай рады сталічных прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў заклікаў усіх удзельнікаў акцыі аб’яднацца, а таксама прыйсьці 25 сакавіка на Плошчу, ствараць страйкамы ў рэгіёнах і зьбіраць подпісы за адмену заканадаўчых актаў, якія перашкаджаюць прадпрымальніцкай дзейнасьці.



На мітынгу выступіў намесьнік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Ён павітаў прысутных ад імя старшыні партыі Аляксандра Казуліна і заклікаў прадпрымальнікаў выстаўляць ня толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаваньні.

Мітынг працягваецца.
XS
SM
MD
LG