Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры СПС і "Мусават" будуць на сьвяткаваньні 25 сакавіка ў Менску


Радыё Свабода Лідэры расейскага Саюзу правых сіл і азэрбайджанскай партыі "Мусават" заявілі пра свой удзел ў мерапрыемствах 25 сакавіка ў Менску.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў лісты кіраўніка СПС Мікіты Бялых і старшыні азэрбайджанскай партыі "Мусават" Ісы Гамбара. Расейскі і азэрбайджанскі палітыкі паведамляюць пра сваё жаданьне ўзяць удзел у сьвяткаваньнях 25 сакавіка ў Менску.

“Дзякую Вам за запрашэньне ўзяць удзел у сьвяткаваньні 25 сакавіка 2007 году, Дня беларускай свабоды. Я абавязкова прыеду, каб разам з Вамі сустрэць важнае для беларускага народа сьвята – Дзень Волі”, - адзначаецца ў прыватнасьці ў лісьце старшыні фэдэральнай палітычнай рады Саюзу правых сіл Мікіты Бялых.

На сёньняшні дзень пра свой удзел у мерапрыемствах 25 сакавіка ў Менску заявілі віцэ-старшыня Эўрапейскага парлямэнту Марыё Маўра, група польскіх палітыкаў і дэпутатаў нямецкага Бундэстагу, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG