Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спрасьціла візавы рэжым для грамадзянаў Эўразьвязу


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін падпісаў закон “Аб ратыфікацыі Пагадненьня паміж Расеяй і Эўразьвязам аб спрашчэньні выдачы візаў грамадзянам Расейскай Фэдэрацыі і Эўрапейскага Зьвязу”.

У пагадненьні прадугледжваецца спрашчэньне працэдуры і парадку выдачы аднаразовых візаў тэрмінам дзеяньня да трох месяцаў, а таксама шматразовых візаў для пэўных катэгорый грамадзянаў.

Закон прыняла Дзярждума 14 лютага 2007 году і ўхваліў Савет Фэдэрацыі 21 лютага 2007 году.

У прыватнасьці, спрошчаны парадак распаўсюджваецца на прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў камэрцыйных арганізацый, журналістаў, дзеячаў культуры, навукі і адукацыі, студэнтаў, школьнікаў, удзельнікаў спартовых мерапрыемстваў ды іншых.

Паводле новага пагадненьня віза будзе каштаваць 35 эўра альбо 70 эўра ў выпадку тэрміновага афармленьня.

Аналягічныя ўмовы будуць распаўсюджвацца і для грамадзянаў Расеі пры паездках у краіны Эўразьвязу. 19 лютага пагадненьне ратыфікаваў Эўрапарлямэнт, паведамляе BBC.

Гл. таксама • За шэнгенскую візу беларусы плацяць болей за ўкраінцаў і расейцаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG