Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец і Статкевіч заклікаюць апазыцыйных лідэраў спыніць спрэчкі


Любоў Лунёва, Менск Палітвязьні Мікола Статкевіч і Павал Севярынец, пакараныя абмежаваньнем волі за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацый вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году, прынялі сумесны зварот да кіраўнікоў лідэраў дэмакратычных апазыцыйных партый і рухаў.

У сваім звароце Павал Севярынец і Мікола Статкевіч, якія зьяўляюцца каардынатарамі “Эўрапейскай кааліцыі”, нагадваюць дэмакратычным лідэрам, што у лістападзе 2004 году было прынятае пагадненьне аб тым, што лідэры розных апазыцыйных партый зьяўляюцца партнэрамі ў барацьбе за дэмакратыю і не крытыкуюць адзін аднаго ў СМІ. Палітыкі заклікаюць спыніць кампанію крытыкі адзін аднаго ў СМІ, таксама спыніць дробныя спрэчкі і аб’яднацца напярэдадні маючых адбыцца ўвесну акцый апазыцыі.

Паводле Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча, тое, што адбываецца апошнім часам, сьведчыць аб тым, што ў аб’яднай дэмакратычнай апазыцыі намеціўся раскол, а ён будзе аслабляць дэмакратычныя сілы.

Працяг тэмы – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.

Гл. таксама • Адзін дзень у сям’і палітвязьня (усе перадачы)
XS
SM
MD
LG