Панядзелак, 12 сакавіка
У Менску пройдзе мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. Лідэр менскіх прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў заявіў Свабодзе, што яны будуць найперш дамагацца скасаваньня прэзыдэнцкага ўказу №760:
Макаеў: “Адмяніць гэты ўказ №760 могуць толькі нашы пасьлядоўныя дзеяньні. Нормы гэтага ўказу робяць немагчымым занятак прадпрымальніцтвам у Рэспубліцы Беларусь. Мы будзем апэляваць да ўсёй грамадзянскай супольнасьці зь ініцыяваньнем рэфэрэндуму па ацэнцы ўказаў і дэкрэтаў прэзыдэнта, у тым ліку і ўказу №760”.
Серада, 14 сакавіка У Маскве адбудзецца паседжаньне грамадзкай расейска-беларускай камісіі Рады пры прэзыдэнце Расеі па садзейнічаньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. У ім возьмуць удзел жонка зьніклага палітыка Віктара Ганчара Зінаіда, праваабаронца Гары Паганяйла, Тацяна Процька, журналістка Сьвятлана Калінкіна. Спадарыня Калінкіна апавяла: “Будзе абмяркоўвацца праблема беларускіх палітзьняволеных, праблема свабоды сродкаў масавай інфармацыі. Мы хочам атрымаць на экспэртызу праекты Канстытуцыйнага акта, якія падрыхтаваны абодвума бакамі. Зараз канчатковы парадак дня яшчэ ўзгадняецца, пакуль у нас дзесяць пытаньняў, якія мы будзем абмяркоўваць”.
Чацьвер, 15 сакавіка Ў Беларусі адзначаць дзяржаўнае сьвята – Дзень Канстытуцыі. 15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет XII скліканьня прыняў новую Канстытуцыю Беларусі. Падпісаў яе Мечыслаў Грыб. Падчас рэфэрэндуму 1996 году ў Канстытуцыю былі ўнесеныя зьмены, якія парушылі балянс галін улады. Што ж засталося ад першай канстытуцыі? Мечыслаў Грыб: “Я скажу словамі былога старшыні Канстытуцыйнага суду Валерыя Ціхіні. Ён сказаў, што гэта не Канстытуцыя, а чарнобыльскае бязьмежжа”. 15 сакавіка ў Менску на чарговым паседжаньні Палітычнай рады Аб''яднаных дэмакратычных сіл лідэры апазыцыі зьбіраюцца назваць дату правядзеньня новага Кангрэсу дэмакратычных сіл.
Пятніца, 16 сакавіка 16 сакавіка -- Дзень салідарнасьці, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі і сьвеце з мэтай падтрымкі сем’яў зьніклых апанэнтаў А. Лукашэнкі і беларускіх палітвязьняў. У Польшчы гэтая акцыя будзе зладжаная ў дзесяці гарадах.
16 сакавіка ў Менск зьбіраецца прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі футболу Ёзэф Блатэр. Плянуецца, што ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Прэсавы сакратар Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Новыш:
“Гэта будзе дастаткова кароткачасовы візыт: ён раніцай прылятае, а вечарам адлятае. У яго заплянавана па краінах Усходняй Эўропы маштабнае турнэ. Хутка ж выбары старшыні ФІФА і адпаведна ён цяпер наведвае многія краіны”.
Субота, 17 сакавіка У менскім клюбе “Арэна” (на вуліцы Талбухіна, 4) адбудзецца сольны канцэрт гурта “Indiga”. Гаворыць салістка Руся: “Indiga”вырашыла сыграць такі вялікі канцэрт і паказаць усе свае песьні, якія ўжо гатовы на дадзены момант. Мы прапануем усім нашым прыхільнікам прыходзіць на канцэрт зь вялікімі сінімі балёнікамі, каб атрымалася сапраўднае сьвята”.
Нядзеля, 18 сакавіка У Нью-Йорку перад будынкам ААН пройдзе дэманстрацыя салідарнасьці, прысьвечаная гадавіне падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менску. Дэманстрацыю ладзяць Беларуска- Амэрыканскае Задзіночаньне і Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы з мэтай паказаць вольнаму сьвету, што беларусы ЗША салідарныя са сваімі братамі на Беларусі і гатовыя дапамагаць ім у наладжваньні дэмакратычнага жыцьця.