Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Міністры і вэртыкаль кладуць у штаны нават раней, чым трэба”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 12 сакавіка ў розныя гады

“Ніва”

На старонках “Нівы” ў 1967 годзе Сакрат Яновіч піша пра ІІ зьезд кінематаграфістаў Беларусі: “У дыскусіі паўтаралася знамянальнае сцвярджэнне, каб “рабіць беларускае кіно беларускімі рукамі”… Цытаванае сцвярджэнне, хутчэй за ўсё, афірмуе глыбейшыя прычыны, якія перашкаджаюць развіццю нашай нацыянальнай кінематаграфіі. Агульна кажучы, справа ў тым, каб перамагчы правінцыяльную сітуацыю, у якой знаходзіцца беларуская кінематаграфія. Як прыклад самастойнай дзейнасці, указана на вялікі літоўскі фільм “Ніхто не хацеў паміраць” і грузінскі — “Бацька салдата”.

“Советская Белоруссия”

Праз дзесяць гадоў “Советская Белоруссия” радзіць: “Калі кожная гаспадыня зэканоміць хоць бы адзін кубічны мэтр газа ў суткі (што прыблізна раўназначна працы верхніх гарэлак газавай пліты цягам адной гадзіны), эканомія ў цэлым па рэспубліцы за адны суткі складзе каля 800 тысячаў кубічных мэтраў… Эканомія газа — усенародная справа. І ад таго, наколькі кожны з нас будзе беражліва выдаткоўваць гэтыя прыродныя багацьці, залежыць рост дабрабыту савецкіх людзей”.

“Наша Ніва”

“Наша Ніва”, год 1997. Пад загалоўкам “Гэта — мы” Алег Дашкевіч піша: “Ахвяра выбіраецца так, каб — беспакарана, каб выключыць магчымасьць адказу. Міліцыянты хапаюць студэнтаў ПАСЬЛЯ мітынгаў — упяцёх на аднаго. Так спакайней і надзейней. Так сухія штаны. Прэзыдэнт на паказальным паседжаньні па-хамску выганяе міністра свайго ўраду, значна старэйшага за прэзыдэнта. На загад прэзыдэнта зьбіваюцца дэпутаты і кідаюцца за краты паэты. Прэзыдэнт моцны, прэзыдэнт сьмелы. Бо адказу ня будзе. Беспакаранасьць. Міністры і вэртыкаль кладуць у штаны нават раней, чым трэба”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG