Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валдас Адамкус зноў выказаўся супраць ізаляцыі Беларусі


Радыё Свабода На думку літоўскага прэзыдэнта, “неабходна шукаць іншыя за ізаляцыю мэханізмы ўзаемадзеяньня Эўразьвязу і Беларусі”.

“Палітыка ізаляцыі Беларусі ня можа быць апраўданай”,-- такая пазыцыя была агучаная ў часе сустрэчы прэзыдэнтаў Аўстрыі і Літвы Гайнца Фішэра і Валдаса Адамкуса напрыканцы мінулага тыдня ў Вене. Як перадае выданьне “The Вaltic Times”, прэзыдэнты абмяркоўвалі пытаньні эўрапейскай энэргетычнай бясьпекі і палітыкі суседзтва Эўразьвязу. Кіраўнікі абедзьвюх краін таксама закранулі тэму дэмакратычнай кансалідацыі на ўсходзе Эўропе.

“Той факт, што Беларусь ня ўпісваецца ў эўрапейскую палітыку суседзтва, заслугоўвае ўвагі і разгляду. Мы ня мусім ізаляваць нашага суседа ад астатняга сьвету”,-- заявіў літоўскі лідэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG