Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні абмеркавалі “малую Канстытуцыю” Беларусі


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Вільні скончылася двухдзённая сустрэча-канфэрэнцыя прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкасьці, якую правёў Нацыянальны камітэт аб''яднаных дэмакратычных сілаў пры дапамозе Рады Эўропы.

У першы дзень удзельнікі, а іх было больш за 40 асобаў, працавалі ў трох сэкцыях, дзе абмяркоўваліся галоўныя дакумэнты, якія рыхтуюць дэмакратычныя сілы. Гэта – малая Канстытуцыя, эканамічная плятформа і стратэгія дзеяньняў. Затым адбыліся пленарныя паседжаньні.

Старшыня Нацыянальнага камітэту Анатоль Лябедзька так камэнтуе гэтую працу: "Я думаю, што мы сталі больш моцнымі перад Палітрадай і перад Кангрэсам. Я маю на ўвазе тых, хто выступаюць за правядзеньне Кангрэсу і аб''яднаньня вакол пазытыўнай альтэрнатывы, зь якой трэба ісьці да насельніцтва".

А сёньня ў Вільні прайшоў круглы стол, прысьвечаны новаму Кангрэсу дэмсілаў. Бальшыня з тых, хто ўдзельнічаў у дыскусіі, выступае за правядзеньне гэтага форуму, паколькі разглядае яго, "як вышэйшы і стала дзеючы орган прыхільнікаў пераменаў".

Гл. таксама • У Вільні абмяркоўваюць сытуацыю вакол Кангрэсу дэмсілаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG