Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскіх памежнікаў цікавілі ўдзельнікі праграмы Каліноўскага


Сяргей Астраўцоў Сёньня на чыгуначным вакзале ў Горадні памежнікі перапісвалі дадзеныя студэнтаў, якія навучаюцца ў Польшчы паводле праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Гэта адбылося перад адпраўленьнем польскай электрычкі каля 15 гадзінаў.

Як паведаміў нашаму Радыё Яўген Скрабутан, які вывучае у Варшаве беларускую філялёгію, памежнікі перапісалі дадзеныя зь ягонага студэнцкага білету. Затым яны забралі білет і пашпарт, але празь некаторы час прынесьлі дакумэнты і вярнулі яму. Ён заўважыў, што памежнікаў таксама вельмі зацікавілі студэнцкія білеты яшчэ двух удзельнікаў праграмы Каліноўскага, якія праходзілі кантроль раней за яго.
XS
SM
MD
LG