Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП спыняў машыну зь Леванеўскім і Васільевым


Радыё Свабода, Горадня 11 сакавіка ў Горадні прыблізна ў 12.30 АМАП спыніў машыну з Валерыем Леванеўскім і Аляксандарам Васільевым—аднымі зь лідэраў прадпрымальніцкага руху. У іх праверылі дакумэнты, а аўтамабіль, які належыць спадару Васільеву, абшукалі, спаслыўшыся на тое, што ён нібыта знаходзіцца ў росшуку з кастрычніка мінулага году. Пасьля гэтага абодвух адпусьцілі.

Валеры Леванеўскі зазначае, што іх чакалі ля пад’езду дому, дзе ён жыве — у мікрараёне Дзевятоўка. Машына з АМАПам дзяжурыла побач. Спадар Леванеўскі лічыць, што зроблена спроба аказаць на іх псыхалягічны ціск, магчыма – з мэтаю перашкодзіць ім паехаць на дазволены ўладамі 12 сакавіка мітынг прадпрымальінкаў у сталіцы, куды яны якраз зьбіралаіся накіравацца са спадаром Васільевым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG