Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вільні абмяркоўваюць сытуацыю вакол Кангрэсу дэмсілаў


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ў Вільні пачалася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкасьці. Цягам 10 і 11 сакавіка яны абмяркуюць крызысную сытуацыю, што склалася вакол правядзеньня Кангрэсу дэмакратычных сілаў.

Мяркуецца, што 15 сакавіка ў Менску на паседжаньні Палітычнай рады Аб''яднаных дэмакратычных сілаў будзе нарэшце названая дата правядзеньня новага Кангрэсу.

Як мы ўжо паведамлялі, "Саюз левых партый", у які ўваходзяць Беларуская партыя жанчын "Надзея", Партыя камуністаў беларуская ды Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) прапануе правесьці Кангрэс 14-15 красавіка.
XS
SM
MD
LG