Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Начная АБЛОГа” – 9 сакавіка


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што расейская нафтавая кампанія “Лукойл” у сакавіку ня будзе пастаўляць у Беларусь нафту, бо ня можа пралічыць эфэктыўнасьць ад перапрацоўкі сыравіны ў Беларусі. Усяго ў Беларусь прыходзіць удвая менш расейскай нафты, чым летась. Камэнтары: “Хутка сяўба! З чаго салярку рабіць будзем?”; “Цяпер пачнецца самае цікавае. Дагэтуль нафтавая прамысловасьць жыла назапашанай нафтай”; “Няўжо зноў пачнуцца чэргі на аўтазапраўках?”; “Чэргі не пачнуцца, але кошты вырастуць”.

На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што ўлады вырашылі зрабіць з будынку касьцёлу бэрнардынцаў, што ў менскім Верхнім горадзе, разам з прылеглымі тэрыторыямі гатэльны комплекс. Камэнтары: “Трэба мабілізаваць як мага больш "важкіх" поглядаў, каб улады не маглі проста праігнараваць іх”; “У мяне гэта не ўкладваецца ў галаве. Трэба выганяць гандляроў з храма”; “Пратэст вернікаў – моцная рэч, як паказалі пратэстанты і галадоўка каталікоў на Гарадзеншчыне. А тут справа тычыцца ня толькі каталікоў, але ўсіх неабыякавых людзей”; “Няма як спадзявацца на функцыянэраў, хай сабе і каталіцкіх. Толькі агульны высілак, як з храмам Суворава. Трэба тэкст лісту з наступным далучэньнем подпісаў…”

Магілёўская паэтка Анка Ўпала распавядае ў сваім дзёньніку:

“Едзе мая знаёмая зь Менску на цягніку, вяжа шалік ці шапачку. Да яе з размовамі чапляецца бабуленцыя. Натальля адказвае той па-беларуску.

Бабуленцыя: А что это, у вас в Минске так разговаривают?

Натальля: Так.

Бабуленцыя: Ну, совсем уже обнаглели!!!”

А ў суполцы Minsk_by Tanchyk зьмясьціў прамацыйны ролік, дзе каротка распавядаецца пра ўтварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году і заклікаецца прыйсьці сёлета ў Дзень Волі на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
XS
SM
MD
LG