Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча пазбавілі права на амністыю


Любоў Лунёва, Менск Адміністрацыя шклоўскай турмы вынесла Зьмітру Дашкевічу чацьвёртае папярэджаньне. Гэтым разам – за тое, што ён чытаў пасьля адбою. Палітвязень паведаміў аб гэтым сваім бацькам у лісьце, датаваным 5 сакавіка.

Зьміцер Дашкевіч правёў за кратамі шэсьць месяцаў. Яго пакаралі паўтара гадамі зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Цяпер, паводле заканадаўства, у Зьмітра Дашкевіча няма шанцаў выйсьці на волю пасьля абвяшчэньня амністыі. Ён лічыцца злосным парушальнікам турэмнага рэжыму, які ня стаў на шлях выпраўленьня.

Гл. таксама: Зьмітра Дашкевіча наведаў амбасадар місіі АБСЭ ў Беларусі Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча (фота+аўдыё)
XS
SM
MD
LG