Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніка, які інфармаваў пра мітынг 12 сакавіка, адпусьцілі


Радыё Свабода, Менск Актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева, які быў затрыманы на менскім аўтарынку “Малінаўка”, адпусьцілі.

Ён распаўсюджваў інфармацыйныя матэрыялы аб мітынгу, які ўлады дазволілі правесьці 12 сакавіка, і аб падрыхтоўцы да папераджальнага страйку 25 сакавіка. Спадара Макаева затрымала ахова аўтарынку і выклікала міліцыянтаў для разьбіральніцтва. Спачатку яго вінавацілі нібыта ў нецэнзурнай лаянцы. Але потым міліцыянты ўстанавілі асобу спадара Макаева і адпусьцілі, вярнуўшы яму частку ўлётак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG