Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады перашкаджаюць арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў


Алесь Дашчынскі, Менск Менскія ўлады дазволілі правесьці мітынг прадпрымальнікаў 12 сакавіка ў парку Дружбы народаў. Аднак заяўнікі цьвердзяць, што нягледзячы на санкцыянаваны характар акцыі, улады спрабуюць чыніць перашкоды яе арганізацыі.

Адзін з заяўнікаў акцыі, прадпрымальнік Сяргей Балыкін сказаў:

“Улады цягнулі з выдачай дазволу на правядзеньне акцыі. Такім чынам яны спрабавалі схаваць, што яны далі дазвол. Бо сам дазвол быў выдадзены рашэньнем гарвыканкаму яшчэ 6 сакавіка. І ён быў накіраваны нам на хатні адрас у той жа дзень. Але ж зразумела, што за такі кароткі час лісты не змаглі дайсьці. Мы тэлефанавалі ў ідэалягічнае ўпраўленьне Менгарвыканкаму з пытаньнем, ці дадзены нам дазвол. Але ж 6-га і нават 7-га сакавіка супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу казалі, што пытаньне яшчэ не вырашана, мы не ведаем, дадзены дазвол ці не.

Аб тым, што нам дадзены дазвол, мы даведаліся выпадкова. Нам патэлефанавалі з менскага ўпраўленьня ўнутраных спраў і запрасілі нас на сустрэчу, каб узгадніць неабходныя меры па забесьпячэньні бясьпекі. І там мы атрымалі копію дазволу. Але ж павінна было быць наадварот. Мы павінны былі атрымаць дазвол і ўзгадніць ужо з міліцыяй. Гэты дазвол нам быў выдадзены напярэдадні чатырох выходных дзён. Нам было вельмі цяжка надрукаваць інфармацыйныя паведамленьні, бо друкарні не працуюць, цяжка было супрацоўнічаць з мэдыямі, бо яны таксама не працуюць”.

Падрабязнасьці пазьней у нашым эфіры.

Глядзіце таксама

Пачалася кампанія “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”
XS
SM
MD
LG