Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЛУКОЙЛ” спыняе пастаўкі нафты ў Беларусь


Ігар Карней, Менск Няпэўнасьць на рынку нафтапрадуктаў прычынілася да рашэньня расейскай нафтавай кампаніі “ЛУКОЙЛ” адмовіцца ад падпісаньня кантрактаў на пастаўку ў сакавіку сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ). Паводле прадстаўнікоў кампаніі, адсутнасьць акрэсьленых правілаў працы на рынку нафтапрадуктаў у Беларусі пасьля зьмены ўмоваў паставак расейскай нафты не дае магчымасьці пралічыць камэрцыйную выгаду ад перапрацоўкі нафты за люты гэтага году.

Сур’ёзнасьць намераў расейскіх пастаўшчыкоў нафты ацэньвае эканаміст Міхал Залескі:

“Дастаткова сур’ёзная навіна. Але тут справа ня ў тым, што яны за люты ня могуць падлічыць свае прыбыткі, а ў тым, што іх на мінулым тыдні так “трахнула”, што мала не падалося. Яны вельмі істотна страцілі на курсавой розьніцы, бо былі падзеньні індэксу расейскай біржы на 5-6% па нафтагазавым сэктары. Гэта іх напалохала і, натуральна, яны зараз думаюць, як на той выпадак сябе застрахаваць, каб стратаў такіх зноў не было. Таму паўза збольшага тэхнічная. Але справа ў тым, што мы так да іх прывязаныя, што яны чыхаюць, а ў нас галава баліць. Вось у чым праблема. Тут трэба акцэнтавацца на тым, што ёсьць расейскія НПЗ, а ёсьць беларускія НПЗ. І яны аднолькава ставяццца і да сваіх, і да нашых, тут інтэграцыя. Гэта манапаліст рынку і яны ціснуць на тых перапрацоўшчыкаў, зь якімі зьвязаныя, на ўсіх. Ня думаю, што Арэнбург сябе адчувае лепей, чым Наваполацак, ці Яраслаўль”.

Падрабязнасьці сёньня далей на нашым сайце

Глядзіце таксама:

Літва прапануе Беларусі і Ўкраіне разам шукаць альтэрнатыўныя пастаўкі нафты

В.Даўгалёў: “Расея пачала супраць Беларусі інфармацыйную вайну”
XS
SM
MD
LG