Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Імёны Свабоды: Паўлюк Шукайла<B/>


Уладзімер Арлоў, Менск 31.12.1904, в. Малая Лапеніца (цяпер Бераставіцкі раён) — 14.4.1939, Масква. Новая пэрадача сэрыі "Імёны Свабоды"

Каб пазбыцца ілюзіі, нібыта айчынны літаратурны працэс у 1920-х трымаўся на ціхмяных сарамяжлівых хлопцах у кашулях-вышыванках, дастаткова пазнаёміцца з асобаю паэта Паўлюка Шукайлы. Ужо адно ягонае аблічча — “баярская” бабровая шапка, паліто з кенгуровым каўняром, залаты гадзіньнік і цяжкі сукаваты кій у руках — патыхала скандалам ці, прынамсі, нейкай небясьпекаю.

Зь дзяцінства маючы схільнасьць да лідэрства й эпатажу, ён за сваё кароткае жыцьцё пасьпеў зьмяніць мноства кіроўных пасадаў: галоўны рэдактар слуцкай акруговай газэты, сакратар Расонскага райкаму партыі, старшыня камісіі па праверцы беларусізацыі ў Расонскім раёне, загадчык катэдры мэтадалёгіі ў Маскоўскім інстытуце кінэматаграфіі, віцэ-прэзыдэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе...

чытайце ўвесь тэкст перадачы
XS
SM
MD
LG