Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альгірдас Бразаўскас – супраць ізаляцыі Беларусі


Радыё Свабода Былы прэзыдэнт Літвы Альгірдас Бразаўскас заклікае цяперашняе кіраўніцтва Літвы ўлічваць літоўскія інтарэсы ў падыходах да стасунках з Беларусьсю.

“Беларусь – суседняя дзяржава, і яна жыве сваім жыцьцём. Мне здаецца, што стаўленьне да Беларусі і да кіраўніцтва гэтай дзяржавы павінна быць добра абдуманым,” – сказаў Бразаўскас, лідэр кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, у інтэрвію радыёстанцыі Ziniu radijas. “З Беларусьсю Літва мае эканамічныя сувязі вялікага аб’ёму, масу інтарэсаў, уключна энэргетычныя, таму адносіны трэба рэгуляваць вельмі прадумана... Беларусь ня трэба ізаляваць, а паколькі гэта дзяржава – сусед Эўразьвязу, то эўрапейская супольнасьць павінна мець дакладную праграму ў справе Беларусі”, -- сказаў Бразаўскас.

Днямі прэм’ер-міністар Літвы Гедымінас Кіркілас заявіў, што “Літва і Грузія маглі б прапанаваць “плян зыходу” прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі”. У сваю чаргу прэзыдэнт Літвы Вацлаў Адамкус заклікаў усіх дзяржаўных службоўцаў “утрымацца ад індывідуальных ацэнак зьнешняй палітыкі і заяваў у СМІ”

Глядзіце таксама: Літва шукае “стратэгію выйсьця” для беларускага лідэра
XS
SM
MD
LG