Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лётэрыйная пошэсьць у Вільні”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 9 сакавіка ў розныя гады мінулага

Дзень добры! Прапаную разам пагартаць беларускія газэты розных гадоў, датаваныя 9 сакавіка.

“Гоман” ў 1917 годзе за подпісам Тутэйшы і пад загалоўкам “Лётэрыйная пошэсьць у Вільні” адзначае: “Хаўрузія мейсцовых і разам с тым не тутэйшых жыхароў… занялася цяпер лётэрыйным газардам… Абурывае нас абдзіраньне нашай беднаты, ачмурэнай спрытнымі рэклямамі гэных прэдпрыемцоў, у форме выстаўленых на прынаду панадных фантоў: мяшкоў з бульбай, булак хлеба, кавалкоў саланіны, кельбасы, курэй, індыкоў, кролікоў, целят, а нават сьвіньні с парасятамі. Вызбываюцца людзі нераз апошняй капейкі дарэмна прабуючы свайго шчасьця”.

“Чырвоная Полаччына”, год 1927. Газэта інфармуе: “Заслухаўшы паведамленьне аб ангельскай ноце нашаму ўраду СССР, Полацкі Акруговы Зьезд арганізаваных 2000 паляўнічых пратэстуе супроць умяшацельства Ангельскай буржуазіі ў унутраныя справы Совецкага Саюзу. “Не напужаў наш СССР Керзан, не запужае Чамбэрлен!” Мы вайны ня хочам, але калі Англія навяжа яе СССР — мы заяўляем, што будзем добрымі стральцамі па ворагах нашай свабоднай краіны”.

На старонках “Советской Белоруссии” ў 1997 годзе палітоляг Вольга Абрамава заяўляе: “Ня варта думаць, што, абклаўшы Беларусь “чырвонымі сьцяжкамі”, можна разьвязаць праблемы Беларусі, уявіць, што ў выніку ізаляцыі тут усё абваліцца і да ўлады прыйдуць дэмакраты. Я прагматык і разумею, што ў выпадку ізаляцыі прайграе перш-наперш Эўрапейскі Зьвяз, які згубіць вагі ўплыву на Беларусь”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG